XXVIII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" ўрачыста закрываецца 15-га ліпеня.
Нарэшце будзе раскрыта інтрыга XXVIII Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2019". Удзельнікі ўжо выступілі, балы выстаўлены - па выніках двух дзён з адрывам лідзіруе ўдзельнік з Казахстана. Аднак, ці адназначна гэта Гран-пры і як размяркуюцца астатнія прэміі - апошняе слова за суддзямі.
Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца днём у прэс-цэнтры форуму, а вечарам на гала-канцэрце закрыцця ў Летнім амфітэатры пераможца выйдзе на адну сцэну з такімі вядомымі артыстамі, як Вячаслаў Дабрынін, Тамара Гвердцытэлі, Надзея Кадышава, Аляксандр Маршал, Сасо Паўліяшвілі, MBAND, Litesound, Ірына Дарафеева і іншыя.
Дарэчы, у праграме таксама прэм`ера песні Сафіі Ратару, якую яна напісала спецыяльна для "Славянскага базару". Канцэрты ў гэты дзень пройдуць і на іншых пляцоўках фестывалю: у Летнім амфітэатры будуць кіпець італьянскія музычныя страсці - любімыя матывы ў праграме Viva, Italia нагадаюць In-Grid, Pupo, Savage, Рыкарда Фоглі, Антоніа Магіа і іншыя.
А ў канцэртнай зале "Віцебск" 15-годдзе калектыву адзначыць група "Сурганава і аркестр". Тэатралаў чакае сустрэча з даўнімі сябрамі форуму - маскоўскім Тэатрам на Паўднёвым Захадзе, які пакажа трагіфарс пад назвай "Баба Шанель" на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драмтэатра.
У Свята-Успенскім кафедральным саборы ўдзельнікі свята харавой музыкі "Славянскі благавест" збяруцца на гала-канцэрт. Міліцыя ў дзень закрыцця "Славянскага базару" запрашае дзяцей і дарослых стаць удзельнікамі акцыі "За бяспеку разам!".
З 14.00 на плошчы Перамогі разгорнецца цэлая інтэрактыўная квест-праграма: навучанне ПДР і правілам аказання першай даўрачэбнай дапамогі, канцэртныя нумары, наглядны дапаможнік аб карысці рамянёў бяспекі, знаёмства з чатырохногімі памочнікамі супрацоўнікаў Дэпартамента аховы МУС, фотазоны, паказальныя выступленні.
Вечарам таксама на плошчы Перамогі выступіць дзяржаўны ансамбль народных інструментаў "Мяцеліца" (Расія), матывы якіх пазней зменяць больш маладзёжныя - вакальна-танцавальнае шоу, выступленне расійскай групы Outback і танцавальны нон-стоп ад вядомых MC і DG з удзелам Ягора Кана, Мікіты Фаміных.
Пачуць іншае інструментальнае шматгалоссе можна ў Віцебскай абласной філармоніі, дзе сваю праграму прадставіць "Церам-Квартэт", а ў якасці спецыяльнага госця запрошаны актэт балалаек "Віцебскія віртуозы". Яшчэ не закрывае свае дзверы "Лялечны квартал" у беларускім тэатры "Лялька".
Тут сёння і заўтра зноў пакажуць хэпенінг для дзяцей і дарослых "Прыручыць дракона", 15 ліпеня на новы лад раскажуць народную казку "Заяц, ліса і певень" і прысвецяць Марку Шагалу рэмінісцэнцыі "Мастак. Вяртанне ў Віцебск", а 16 ліпеня правядуць невялікі музычны ўрок-спектакль "Дзіцячы альбом" Чайкоўскага". І гэта не адзіныя мерапрыемствы, якія плануюцца пасля афіцыйнага закрыцця XXVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".
16 ліпеня чакае яшчэ адна тэатральная сустрэча - камедыю "Даёш Шэкспіра" пакажа маскоўскі Тэатр на Паўднёвым Захадзе і камедыю-маскарад "Клінічны выпадак" - тэатральнае агенцтва "Арт-Партнёр XXI".
І яшчэ два дні грымець музыцы пад купалам Летняга амфітэатра: 16 ліпеня канцэрт да дня нараджэння дасць Віктар Каралёў і з вялікай праграмай выступяць усе зоркі шансона, а 17 ліпеня па добрай традыцыі будзе панаваць рок - у Віцебск прыедзе група "Кіпелаў".
15 ліпеня 2019, Віцебск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/489/48721
Текущая дата: 16.11.2024