Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 11 ліпеня на цырымоніі ўрачыстага адкрыцця XXVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".
"У гэты ўрачысты вечар хачу шчыра вітаць усіх, хто сэрцам адгукнуўся на пазыўныя міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар". Усіх, дзякуючы каму не проста горад, а ўся наша Беларусь у літаральным сэнсе жыве мастацтвам, гучыць музыкай фестывальнага лета, гаворыць на розных мовах. Мы рады ўсім, хто прыехаў да нас, каб далучыцца да гэтага прыгожага свята - сапраўднага свята мастацтва, дружбы і ўзаемаразумення", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што менавіта такім фестываль і задумваўся ў пачатку 1990-х гадоў, ён стаў адказам творчых людзей на распад вялікай шматнацыянальнай краіны. "Яны аб`ядналіся, каб захаваць братэрскія адносіны паміж новымі незалежнымі дзяржавамі. Гэта заканамерна: у няпросты час маральную апору людзі заўсёды знаходзілі ў мастацтве", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Паводле яго слоў, Віцебск невыпадкова быў выбраны тады культурнай сталіцай братэрскіх славянскіх краін: гэты горад мае асаблівую творчую энергетыку. "Тут жылі і стваралі вядомыя авангардныя мастакі - Малевіч і Шагал. Яны падарылі свету чорны квадрат і юных закаханых, лунаючых над горадам", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Ён канстатаваў, што творчая атмасфера, якая пануе ў Віцебску, вось ужо паўстагоддзя натхняе на стварэнне яркіх разнапланавых фестываляў. Многія з іх і сёння збіраюць самых таленавітых музыкантаў, харэографаў, дызайнераў і мастакоў з самых розных краін.
"Мы захавалі статус Віцебска, горада з багатымі культурнымі традыцыямі, падтрымаўшы "Славянскі базар" на дзяржаўным узроўні. У свой час мы проста ўратавалі "Славянскі базар" ад знішчэння пасля распаду Савецкага Саюза. І не дарэмна - штогод мы прымаем сяброў нашага фестывалю з усіх куткоў зямнога шара. Славянскі свет, які, напэўна, многія недзе на Захадзе некалі не ўспрымалі ўсур`ёз, стаў ядром, цэнтрам прыцяжэння многіх народаў. Сёння ў Віцебску мы ўжо чуем мову прадстаўнікоў Індыі, Кітая, Кубы, Ізраіля, Злучаных Штатаў Амерыкі. Мы ім рады. Традыцыйна ў ліпеньскія дні Віцебск уяўляе сабой прыклад самага гасціннага і музычнага горада", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў канкурсантам фестывалю паспяховых выступленняў, журы - сумленнага судзейства, гледачам - самых станоўчых эмоцый і добрага настрою і ўсім - добрага надвор`я. Ён перакананы, што ўражанні ад фестывальных дзён будуць самымі яркімі, настрой толькі святочным, а душы будуць сагрэтыя мелодыямі любімых песень.
12 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/489/48724
Текущая дата: 16.11.2024