Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) ўнесла змены ў асартыментны спіс тавараў, якія падлягаюць да ўключэння ў асартымент, паведамляе партал МАРГ.
Сярод асноўных змяненняў у пастанове ведамства - абавязак крам плошчай ад 200 да 1 000 кв. м мець у асартыменце не менш двух відаў мінеральнай і пітной вады ў шкляной тары. А больш буйным крамам - не менш за тры.
Для невялікіх гандлёвых аб`ектаў, у тым ліку на заправачных станцыях, абавязковы асартымент, наадварот, моцна скарацілі. Зменшана колькасць разнавіднасцяў тавараў па 30 пазіцыях, выключаны 27 таварных пазіцый. Таксама зменены тэрміны сезоннасці для ўсіх гандлёвых аб`ектаў: да прыкладу, скарочана колькасць найменняў свежых яблыкаў, якія будуць прадавацца са жніўня па май.
Пастанова МАРГ уступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Звязда, 16 ліпеня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/489/48740
Текущая дата: 16.11.2024