Напярэдадні Дня археолага навукоўцы разгледзелі перспектывы беларускай археалогіі і паведалі пра тое, што такое сапраўдная сенсацыя ў сучаснай навуцы.
Дзень археолага ў Беларусі святкуецца 15 жніўня. Напярэдадні гэтай знамянальнай падзеі навукоўцы традыцыйна абмеркавалі актуальныя пытанні і праблемы беларускай археалогіі.
Падводная археалогія і міжнародныя праекты
Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук не толькі праводзіць і каардынуе раскопкі на тэрыторыі Беларусі, але і сумесна з Акадэміяй выдае дазвол на правядзенне археалагічных даследаванняў.
"На сённяшні дзень Нацыянальная Акадэмія навук Беларусі выдала 154 дазволы на права правядзення археалагічных даследванняў ва ўсіх абласцях нашай краіны, дзясятках раёнаў", - паведаміў намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута гісторыі НАН Вадзім Лакіза.
Ён удакладніў, што некаторыя дазволы выдаюцца адразу на некалькі раёнаў, гэта значыць, што аб`ектаў даследавання, на якіх працуюць экспедыцыі, можа быць нават больш. Акрамя таго, год ад года колькасць выдадзеных дазволаў расце. Навуковец прывёў прыклад: на працягу 2018 года было выдадзена ўсяго 174 дазволы.
У Інстытуце гісторыі займаюцца рознымі перыядамі, пачынаючы ад палеаліту і заканчваючы новым часам. Новым для археолагаў напрамкам стала даследаванне перыяду, звязанага з войнамі: раскопкі праводзяцца на Благоўшчыне, у Курапатах. Гэтыя даследаванні, падкрэсліў Вадзім Лакіза, асабліва актуальныя цяпер, у год 75-годдзя вызвалення Беларусі.
Актыўна развіваецца і падводная археалогія.
"На гэты год таксама запланаваны даследванні: у верасні - пачатку кастрычніка будзе праводзіцца міжнародная экспедыцыя, беларуска-французка-бельгійская, на месцы пераправы Напалеона праз раку Беразіну", - распавёў навуковец.
Знакавай падзеяй Вадзім Лакіза лічыць тое, што такое буйное даследаванне супала з юбілеем Інстытута гісторыі: у гэтым годзе яму спаўняецца 90 гадоў.
Выратаваць, а потым спісаць
Самым запатрабаваным кірункам не толькі ў беларускай, але і сусветнай археалогіі застаецца правядзенне выратавальных даследванняў, якія складаюць 75% усіх дазволаў, выдадзеных на археалагічную працу.
Такія экспедыцыі прадстаўляюць сабой суправаджэнне земляных будаўнічых работ: па заканадаўстве на месца будаўніцтва заўсёды выязджае эксперт.
Зараз вучоныя праводзяць шырокамаштабнае даследванне на гарадзішчы Копчын Любаньскага раёна. Там ідзе разборка абарончых збудаванняў у гарадзішчы мілаградскай культуры – першага тысячагоддзя да нашай эры. Там ужо знайшлі сякеру, і гэта ўсяго чацвёртая такая знаходка на тэрыторыі Беларусі.
"Мы дамовіліся са "Слаўкаліям", гэта арганізацыя, якая будуе Нежынскі горнаабагачальны камбінат і фінансуе гэта даследванне, што ў жніўні здаём частку гэтага гарадзішча – гэта гісторыка-культурная каштоўнасць", - распавёў Вадзім Лакіза.
Але неўзабаве гарадзішча чакае перанясенне ў спіс страчаных каштоўнасцяў: на яго месцы пабудуюць камбінат. Але толькі пасля таго, падкрэсліў навуковец, як усе археалагічныя работы там будуць скончаныя.
Знакавай падзеяй Вадзім Лакіза лічыць тое, што такое буйное даследаванне супала з юбілеем Інстытута гісторыі: у гэтым годзе яму спаўняецца 90 гадоў.
Адкрыцці павінны спрыяць рэвалюцыі ў археалогіі
За мінулы год многія знаходкі археолагаў называлі сенсацыйнымі, аднак які б рэзананс ні атрымала даследаванне ў СМІ, навукоўцы нагадалі, што яно набывае каштоўнасць толькі ў кантэксце суцэльнай карціны эпохі.
"У сучасным жыцці археалогія як навука павінна сябе пазіцыянаваць з пункту гледжання найбольш важных адкрыццяў, якія дапамаглі змяніць старонкі гісторыі", - мяркуе Вольга Ляўко, загадчыца Цэнтра археалогіі і старажытнай гісторыі Беларусі.
Па словах навукоўца, дзякуючы вялікаму археалагічнаму актыву выдаюцца і перавыдаюцца з дапаўненнямі кнігі, якія дапамагаюць па-новаму зірнуць на гістарычныя працэсы.
"За Дзвіной, на правым яе беразе, прадстаўнікамі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта былі знойдзеныя паселішчы канца IV - пачатку V стагоддзя і VI-VII стст, відавочна славянскія", - адзначыла Вольга Ляўко, дадаўшы, што ў навуковых колах да гэтага часу існуе думка, што гэтыя землі пачалі актыўна асвойвацца толькі з канца ІХ стагоддзя.
Самым важным археалагічным помнікам, па яе словах, з`яўляецца Кардон, які знаходзіцца на Заходняй Дзвіне. У гэтым годзе даследчыкі з Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта адправіліся на блізкі яму помнік, выяўлены ў Пскоўскай вобласці на рацэ Смердзель, каля вёскі Гараджане.
"Ён паўтарае па прыкметах матэрыяльнай культуры Кардон, але толькі з Х стагоддзя. А Кардон з VI стагоддзя існаваў і развіваўся як паселішча, якое дало першы этап формаў шляху "З варагаў у грэкі" ў лясной зоне", - распавяла Вольга Ляўко.
Шлем спатыкнення
Ад сенсацыі да гістарычнага факту - доўгі шлях, не ўсё, што з`яўляецца сенсацыяй года, мае навуковае працяг. Вольга Ляўко прывяла ў прыклад пацешны выпадак, які адбыўся з адной знаходкай - драўляным ідалам, які першапачаткова датавалі Х стагоддзем нашай эры.
"Прайшоў год, пакуль я дачакалася вынікаў дэндрааналізу ў Беларусі, Украіне, Польшчы, Германіі. На аснове сінтэзу дадзеных мы прыйшлі да высновы, што гэтая карага 1990 "года нараджэння", - распавяла Вольга Ляўко.
Шлем, знойдзены пад Бабруйскам, які многія прыпісалі князю Ізяславу, па словах вучонай, сапраўды ўнікальны артэфакт з пункту гледжання гістарычнай і мастацкай каштоўнасці.
"Ён на самай справе можа быць датаваны Х-ІХ стагоддзем па асаблівасцях канструкцыі, але хутка ў нас скончацца імёны князёў полацкай зямлі, да якіх мы будзем яго прыпісваць", - пажартавала Вольга Ляўко.
Паводле яе слоў, вядома, што князь Ізяслаў быў кніжнікам і вельмі рэлігійным чалавекам, а значыць, шлем наўрад ці мог належаць яму.
Капаць няма каму
На думку загадчыка аддзела археалогіі першабытнага грамадства Станіслава Юрэцкага, археалогіяй павінны займацца людзі з прафесійнай падрыхтоўкай, але не варта думаць, што гэта закрытая навука.
"Прыклад нашага супрацоўніцтва з аддзеламі адукацыі - маладыя археолагі, якія праводзяць першыя раскопкі і археалагічныя выведкі, пачынаюць са школьных лагераў", - распавёў навуковец.
Праблема ў тым, што не заўсёды на раскопкі атрымліваецца прыцягнуць школьнікаў і студэнтаў.
"У Кардоне зараз не праводзяць раскопкі - няма людзей, якія маглі б капаць", - канстатуе Вольга Ляўко.
Паводле яе слоў, студэнты з БДУ і Віцебскага дзяржуніверсітэта, якія працавалі на гэтых раскопках тры сезоны, заняліся сваімі праектамі, а проста наняць людзей для раскопак яны не могуць, нават калі б было выдзелена фінансаванне.
Вадзім Лакіза пагадзіўся з тым, што патрэбныя змены ў нарматыўна-прававой дакументацыі, паколькі прафесійных археолагаў мала, і многія з іх занятыя на выратавальнай археалогіі.
Асабліва востра гэтае пытанне стаіць у дачыненні да захавання помнікаў архітэктуры, а таксама процідзеяння чорным капальнікам.
Sputnik, 14 жніўня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/489/49267
Текущая дата: 27.12.2024