Белорусский портал в Казахстане

Светлагорскі ЦКК завершыць рэалізацыю інвестпраекта самастойна



Аб гэтым паведаміла прэс-сакратар канцэрна "Беллеспаперапрам" Ружэна Навіцкая.

ААТ "Светлагорскі ЦКК" завершыць рэалізацыю інвестыцыйнага праекта па будаўніцтве завода сульфатнай беленай цэлюлозы самастойна.

Агульным сходам акцыянераў ААТ "Светлагорскі ЦКК" узгоднены працэдура і парадак завяршэння кантракта будаўнічага падраду ад 11 кастрычніка 2010 года, заключанага паміж прадпрыемствам і ААТ "Кітайская карпарацыя Інжынірынгу САМС" (САМСЕ).

Прадметам кантракта было будаўніцтва завода па вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы магутнасцю 400 тыс. т у год пад ключ. На нядаўна праведзенай сустрэчы ў Мінску бакі абмеркавалі магчымасць заключэння пагаднення аб прымяненні медыяцыі. У рамках пагаднення Светлагорскі ЦКК і кампанія САМСЕ змогуць урэгуляваць спрэчныя пытанні, якія засталіся пасля спынення кантракта будаўнічага падраду.

"Рэалізацыю праекта Светлагорскі ЦКК завершыць самастойна з прыцягненнем беларускіх падрадных арганізацый. Цяпер ажыццяўляюцца ўсе неабходныя працэдуры па ўводу завода ў эксплуатацыю", - сказала Ружэна Навіцкая.

У прыёмцы аб`екта будуць задзейнічаны адпаведныя наглядныя органы Беларусі. Сярод іх - упаўнаважаныя арганізацыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства ўнутраных спраў.

15 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/489/49271
Текущая дата: 27.12.2024