Белорусский портал в Казахстане

Міністр абароны Віктар Хрэнін у рамках праверкі баявой гатоўнасці Узброеных Сіл наведаў раён правядзення збору з ваеннаабавязанымі 120-й зенітнай ракетнай брыгады ваенна-паветраных сіл і войскаў проціпаветранай абароны



Пра гэта паведамілі ў беларускім абаронным ведамстве.

Кіраўнік Мінабароны назіраў, як праходзіць падрыхтоўка ваеннаабавязаных, і пазнаёміўся з умовамі жыцця і быту запаснікоў.

У раёне выканання задач 120-й ЗРБ працуе і памочнік міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах - начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Леанід Касінскі. Ён сустрэўся з ваеннаабавязанымі і адказаў на пытанні, якія іх цікавяць.

4 красавіка 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/49/73530
Текущая дата: 28.12.2024