Гэты дзень з`яўляецца сто восемдзесят дзявятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 176 дзён.
Якія падзеі адбыліся 8 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 8 ліпеня
У 1993 годзе ў Мінску пачаўся I з`езд беларусаў свету.
Хто нарадзіўся 8 ліпеня
1861 год: Магдалена Радзівіл, беларуская мецэнатка.
1949 год: Уладзіслаў Завальнюк, каталіцкі святар, беларускі рэлігійны і культурны дзеяч.
Таксама сёння нарадзіліся нямецкі авіяканструктар Фердынанд фон Цэпелін і амерыканскі прадпрымальнік Джон Дэвісан Ракфелер.
8 ліпеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святых Пятра і Фяўроніі. Да іх звярталіся з малітвамі перад тым, як брацца шлюбам, і пра лад у сям`і.
У гэты дзень муж і жонка імкнуліся ўсё рабіць разам, таму што лічылася – гэта прынясе ўдачу і дапаможа ў будучыні пазбегнуць сварак у сям`і.
Калі 8 ліпеня спякота, верагодна, наступныя 40 дзён таксама будуць гарачымі. Калі мышы ядуць сена, дрэнная прыкмета: добрага сенакосу не будзе.
Sputnik, 8 ліпеня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/490/48736
Текущая дата: 16.11.2024