Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 21 чэрвеня 2019 года



Гэты дзень з`яўляецца сто семдзесят другім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 193 дні.

Сёння Дзень летняга сонцастаяння. Якія падзеі адбыліся 21 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 21 чэрвеня

У 1663 годзе ў Мастах завяршыліся перамовы караля і вялікага князя Яна Казіміра з вайсковай канфедэрацыяй, якой была выплачана запазычанасць у суме 19 млн злотых.

Хто нарадзіўся 21 чэрвеня

1864: Аляксандр Сержпутоўскі, беларускі этнограф і фалькларыст.
1908: Павел Шыдлоўскі, дзеяч самадзейнага мастацтва, заснавальнік Прысынкаўскага хору — старэйшага беларускага хору ў Заходняй Беларусі, кампазітар.

Таксама сёння нарадзіліся французскі філосаф-экзістэнцыяліст  Жан-Поль Сартр, рускі савецкі паэт Аляксандр Твардоўскі і савецкі і расійскі музыкант, лідар рок-гурта "Кіно" Віктар Цой.

21 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялікапакутніка Феадора Страцілата, заступніка праваслаўных воінаў.

У народзе святога празвалі Фёдарам Калодзежнікам. У гэты дзень асабліва шанавалі майстроў, якія будавалі калодзежы. Яны ведалі, як знайсці падземныя ключы, як збудаваць сруб і на якую глыбіню капаць калодзеж. Адпаведна, 21 чэрвеня лічылася добрым днём для будавання калодзежа.

Акрамя таго, сёння самая кароткая ноч у годзе. Гэты дзень атрымаў назву Летняга санцастаяння і шырока святкаваўся не толькі ў Беларусі. Людзі палілі вогнішчы і скакалі праз іх, каб ачысціцца і знайсці сваё шчасце. 

Калі ў гэты дзень навальніца і грымоты вельмі громкія, непагадзь будзе яшчэ некалькі дзён. Калі ж да поўдня раса не высахла, дождж не пойдзе.  

Sputnik, 21 чэрвеня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/492/48499
Текущая дата: 16.11.2024