Белорусский портал в Казахстане

Брат і сястра ў Мінску затрыманыя за куплю небяспечнага псіхатропу



Малады чалавек і яго 26-гадовая сястра, якія працуюць у барах на вул. Зыбіцкай, затрыманыя за куплю небяспечнага псіхатропу, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Наркотык маладыя людзі замовілі праз Інтэрнэт. Мінчанка ўзяла ўсе цяжкасці афармлення пакупкі на сябе. Затым ёй прыйшло смс-паведамленне з адрасам закладкі, якая знаходзілася ў адным з лясных масіваў ля Мінскай кальцавой аўтадарогі. Гэтыя каардынаты дзяўчына перадала свайму брату. Позна ноччу змоўшчыкі адправіліся за таварам, але па шляху іх затрымалі аператыўнікі.

Супрацоўнікі міліцыі, выехаўшы па адрасе, указанаму ў смс-паведамленні, выявілі закладку з парашкападобным рэчывам.

У Дзяржкамітэце судовых экспертыз высветлілі, што парашок у сваім складзе ўтрымлівае небяспечнае псіхатропнае рэчыва - пара-метылэфедронам, агульнай вагой каля 10 г.

Звязда, 30 ліпеня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/493/48988
Текущая дата: 26.12.2024