Белорусский портал в Казахстане

Беларусь уступае ў Міжнародную арганізацыю камісій па каштоўных паперах



Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 436 ад 1 ліпеня 2019 года, якая 26 ліпеня афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У мэтах забеспячэння эфектыўнага супрацоўніцтва Міністэрства фінансаў з Міжнароднай арганізацыяй камісій па каштоўных паперах Савет Міністраў згадзіўся з прапановай Міністэрства фінансаў аб яго уступленні ў гэту арганізацыю ў якасці асацыіраванага члена.

Згодна з пастановай выплата штогадовага ўзносу, звязанага з членствам Мінфіна ў гэтай міжнароднай фінансавай арганізацыі, можа ажыццяўляцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, што прадугледжваюцца ва ўстаноўленым парадку на гэтыя мэты ў законе аб рэспубліканскім бюджэце на адпаведны фінансавы год.

Міжнародная арганізацыя камісій па каштоўных паперах - міжнародная фінансавая арганізацыя, якая аб`ядноўвае нацыянальныя органы рэгулявання рынку каштоўных папер.

Штаб-кватэра арганізацыі знаходзіцца ў Мадрыдзе (Іспанія). Цяпер (па стане на май 2019-га) у арганізацыі 225 удзельнікаў. Члены арганізацыі рэгулююць рынкі каштоўных папер, на якія прыпадае больш за 95 працэнтаў сусветнага рынку каштоўных папер.

26 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/494/48932
Текущая дата: 26.12.2024