На другім энергаблоку Беларускай АЭС завершаны адзін з самых працаёмкіх працэсаў - нацяжэнне пучкоў сістэмы пераднапружання ахоўнай абалонкі (СПАА).
СПАА з`яўляецца часткай унутранай ахоўнай абалонкі будынка рэактара. Уключае 126 пучкоў, у кожным з якіх па 55 высокатрывалых арматурных канатаў, якія складаюцца з сямі дратоў таўшчынёй 5 мм.
Работы па нацяжэнню СПАА выконвалі спецыялісты ТАА "СТС" у 7 этапаў. Кожны з 126 пучкоў нацягваўся з двух бакоў пры дапамозе адмысловых гідраўлічных дамкратаў з высілкам больш за 1200 т. Работы па нацяжэнню гарызантальных і вертыкальных пучкоў вяліся адначасова на працягу 51 дня.
"Пры эксплуатацыі энергаблока СПАА шматразова павялічвае трываласць ўнутранай ахоўнай абалонкі, якая ў сваю чаргу выконвае функцыю лакалізуючай сістэмы бяспекі і надае герметычнасць ўнутранага аб`ёму будынка рэактара пры ўсіх рэжымах працы рэактарнай устаноўкі, уключаючы аварыйныя", - растлумачылі спецыялісты.
Праектам будаўніцтва Беларускай АЭС прадугледжана стварэнне двух ахоўных абалонак будынка рэактара - унутранай і вонкавай. Унутраная выключае выхад радыеактыўных рэчываў у навакольнае асяроддзе. Вонкавая ахоўная абалонка сумесна з унутранай служыць фізічнай абаронай ад прыродных і тэхнагенных знешніх уздзеянняў, уключаючы землятрус і ўраганы.
Звязда, 11 чэрвеня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/495/48320
Текущая дата: 16.11.2024