Народны артыст пахаваны на Усходніх могілках сталіцы.
У Мінску ўчора развіталіся з народным артыстам Беларусі Аўгустам Мілаванавым. Грамадзянская паніхіда прайшла ў яго родным Купалаўскім тэатры, дзе артыст праслужыў амаль 60 гадоў.
"Гэта быў вялікі акцёр, які пакінуў велізарны творчы багаж. І шчаслівыя тыя гледачы, якія яго бачылі, і тыя артысты, якім пашанцавала працаваць з ім на адной сцэне", - сказаў кіраўнік "Белай Русі" Генадзь Давыдзька, які таксама іграў разам з Мілаванавым ў спектаклі "Ромул Вялікі".
Акрамя ролі Ромула, гледачы запомнілі Аўгуста Мілаванава па мностве роляў у рознапланавых спектаклях. Аднак у большасці прыхільнікаў ён асацыяваўся з бацькам у "Зацюканым апостале", Герастратам у спектаклі "Забыцца Герастрата!" і, вядома, выдатна выкананай роляй Цяўе ў "Памінальнай малітве".
Аўгуст Мілаванаў іграў у кіно і выкладаў у Акадэміі мастацтваў.
У апошні шлях народнага артыста праводзілі апладысментамі.
Мінск, 21 ліпеня 2019
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/495/48866
Текущая дата: 26.12.2024