Белорусский портал в Казахстане

Лекі па поште! Карысны эксперымент пачынаецца у Мінскай вобласці



Ісці ў аптэку не прыйдзецца! Карысны эксперымент пачынаюць у Мінскай вобласці. Атрымаць лекі можна будзе па пошце.

Такая магчымасць пакуль ёсць толькі ў жыхароў сельскай мясцовасці ў Маладзечанскім і Мядзельскім раёнах. Да бліжэйшай аптэкі ім, як і многім вяскоўцам, нярэдка даводзіцца ісці некалькі кіламетраў.

Аднак цяпер заказаць неабходны прэпарат можна з дапамогай паштальёна, зрэшты, ёсць выключэнні – гэта, напрыклад, анаболікі ці лекі, якія патрабуюць асаблівых умоў захоўвання.

Тэлеканал АНТ, 17 ліпеня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/496/48763
Текущая дата: 26.12.2024