Гэты дзень з`яўляецца сто сорак пятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 220 дзён.
Якія яшчэ падзеі адбыліся 25 траўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 25 траўня
У 1907 годзе ў Вільні адбыўся з’езд настаўнікаў, на якім быў створаны Беларускі настаўніцкі саюз.
У 1938 годзе У Мінску адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатр оперы і балета (зараз Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета).
У 1991 годзе ў Мінску пачаўся I Міжнародны кангрэс беларусістаў.
У 1992 годзе Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з Кувейтам.
У 2001 годзе Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з Ісландыяй.
Хто нарадзіўся 25 траўня
1933 год: Рамуальд Клім, беларускі спартсмен, рэкардсмен свету.
1937 год: Сяргей Сідор, беларускі географ, прафесар БДУ.
Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі паэт і філосаф Ралф Уолда Эмерсан і рускі і амерыканскі авіяканструктар, вучоны, вынаходнік Ігар Сікорскі.
25 траўня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля Епіфана.
У народным календары гэты дзень атрымаў назву Рабінаўка, таму што звычайна пачынае квітнець рабіна. У гэты дзень зрывалі галінку дрэва і прыносілі дадому – чым больш яна прастаіць, тым больш паспяховы для сям`і будзе год.
Калі раніцай цёпла і сонечна, летам будзе горача і суха. Шмат хрушчоў таксама прадвяшчаюць сухое лета. Блакітныя аблокі ўвечары прадвяшчаюць перамену надвор`я.
Sputnik, 25 траўня 2019
Sputnik, 25 траўня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/497/48186
Текущая дата: 16.11.2024