Гэты дзень з`яўляецца сто дзевяноста шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 169 дзён.
Якія падзеі адбыліся 15 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 15 ліпеня
У 1410 годзе адбылася бітва пры Грунвальдзе ў ходзе Вялікай вайны 1409—1411 гадоў.
У 1560 была першая пісьмовая згадка аб Шацілавічах (зараз — горад Светлагорск).
У 1925 годзе была адноўлена дзейнасць Беларускага камітэта ў Варшаве.
У 1999 годзе Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з Суданам.
Хто нарадзіўся 15 ліпеня
1609 год: Казімір Леў Сапега, вялікалітоўскі дзяржаўны і грамадскі дзеяч.
1675 год: Станіслаў Панятоўскі, вялікалітоўскі палкаводзец, прадстаўнік магнатэрыі.
1900 год: Уладзімір Дубоўка, беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык.
Таксама сёння нарадзіліся нідэрландскі мастак Рэмбрант і французскі філосаф Жак Дэрыда.
15 ліпеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі святкуюць палажэнне Пачэснай рызы Прасвятой Багародзіцы ў Влахерне і шануюць памяць Свяціцеля Фоція, мітрапаліта Кіеўскага.
У гэты дзень нельга было працаваць у полі, шыць – таму што "Маці божая рызу шыла". У дом запрашалі святара, які асвячаў панадворак і гаспадарчыя пабудовы.
Калі на дрэвах ужо з`явілася жоўтае лісце, восень і зіма будуць раннімі. Туман на вадзе раніцай прадвяшчае добрае надвор`е.
Sputnik, 15 ліпеня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/497/48700
Текущая дата: 26.12.2024