Усяго на Паўночных могілках Брэста пахавалі парэшткі 1549 чалавек, на месцы пахавання ўсталяваны гранітны знак з надпісамі на трох мовах.
Парэшткі ахвяраў Брэсцкага гета перапахавалі на Паўночных могілках абласнога цэнтра, жалобная цырымонія адбылася ў сераду, 22 траўня, паведаміла газета "Вячэрні Брэст".
Масавае пахаванне часоў Вялікай Айчыннай вайны знайшлі ў цэнтры горада ў лютым бягучага года пры правядзенні земляных падрыхтоўчых работ для будаўніцтва жылога комплексу. Будоўля была часова прыпыненая, а на месцы пачала раскопкі пашукавікі, якія выявілі ў зямлі астанкі і рэчы расстраляных у 1942 годзе вязняў гета.
На жалобнай цырымоніі на Паўночных могілках прысутнічалі прадстаўнікі ўладаў, а таксама яўрэйскіх абшчын. Са словам выступіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ізраіля ў Беларусі Алон Шогам.
"Для нас генацыд яўрэяў - гэта падзея, гэта траўма, з якой мы працягваем жыць. Доказ - сённяшні дзень. Мы на пахаванні. Усё роўна, што гэта было больш за 70 гадоў таму", - сказаў пасол.
Шогам таксама адзначыў, што падзеі 1942 года, якія адбываліся ў Брэсце, яўрэі Ізраіля і Беларусі з-за жудаснай знаходкі ў абласным цэнтры былі вымушаныя перажыць зноў.
Пасля выступленняў афіцыйных асоб равін Брэсцкай іудзейскай абшчыны Хаім Рабіновіч прачытаў малітву па памерлых.
Усяго на Паўночных могілках Брэста пахавалі астанкі 1549 чалавек. На месцы пахавання усталяваны гранітны знак з надпісамі на трох мовах - беларускай, англійскай і іўрыце.
Мінск, 22 траўня 2019
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/498/48107
Текущая дата: 16.11.2024