Гэты дзень з`яўляецца сто васьмідзясятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 185 дзён.
Якія падзеі адбыліся 29 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 29 чэрвеня
У 1440 годзе вялікім князем літоўскім, рускім і жамойцкім абраны Казімір Ягелончык.
У 1984 годзе была ўведзена ў эксплуатацыю 1-я лінія Мінскага метрапалітэна.
Хто нарадзіўся 29 чэрвеня
1896 год: Уладзіслаў Казлоўскі, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, паэт, публіцыст.
1913 год: Часлаў Будзька, беларускі грамадскі дзеяч, гісторык, настаўнік.
Таксама сёння нарадзіліся французскі пісьменнік і лётчык Антуан дэ Сент-Экзюперы і польскі празаік, драматург, мастак-карыкатурыст Славамір Мрожак.
29 чэрвеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць трох святых Ціханаў: свяціцеля Ціхана, Ціхана Мядынскага і вялебнага Ціхана Лухоўскага, які нарадзіўся ў Вялікім Княстве Літоўскім.
Святому ціхану маліліся пра суцішэнне зубнога болю і ацалення іншых хваробаў.
Імя Ціхан перакладаецца са старажытнагрэцаскага як "шчаслівы", але народная этымалогія, зразумела, асацыявала яго са словам "ціхі". У народзе казалі: "На Ціхана птушкі заціхаюць".
Гэта назіранне мае рацыю: птушкі і сапраўды меньш спяваюць, таму што занятыя птушанятамі. Працягваюць спяваць толькі зязюлі і салаўі.
Калі ў полі маўчаць конікі, хутка будзе дождж. Чым меньш кроплі дажджу, тым даўжэй ён будзе ісці.
Sputnik, 29 чэрвеня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/498/48655
Текущая дата: 25.12.2024