Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве лясной гаспадаркі.
Агульная плошча ўзгаранняў склала 5,3 гектара. Найбольшая колькасць пажараў адзначалася ў лясным фондзе Гомельскай і Віцебскай абласцей: тут было зафіксавана сем і шэсць выпадкаў узгарання адпаведна. У лясным фондзе Брэсцкай вобласці было ліквідавана чатыры лясныя пажары, Гродзенскай і Мінскай абласцей - па адным. У Магілёўскай вобласці выпадкаў узгарання ў лясным фондзе зафіксавана не было.
З-за ўмоў надвор`я (спякота, адсутнасць ападкаў) у большасці рэгіёнаў Беларусі на мінулым тыдні былі ўведзены абмежаванні на наведванне лясоў. Яны мелі на ўвазе поўную адмова ад наведвання лясоў грамадзянамі (у тым ліку для прагулак, адпачынку на прыродзе і г.д.), а таксама ўезд транспарту, за выключэннем службовага.
Згодна з Лясным кодэксам, рашэнне аб увядзенні забароны на наведванне ляснога фонду ў пажаранебяспечны сезон прымаецца мясцовымі распарадчымі і выканаўчымі органамі пры пагрозе ўзнікнення лясных пажараў. Пры гэтым ключавым фактарам пры прыняцці такога рашэння з`яўляюцца ўмовы надвор`я: тэмпература, адсутнасць ападкаў, ветру і г.д.
Як правіла, меры абмежавальнага характару ўводзяцца пры наступленні чацвёртага класа пажарнай небяспекі па ўмовах надвор`я - калі стаіць гарачае, сухое надвор`е, адсутнічаюць ападкі, і пажар можа пачацца ад найменшай іскры. Увядзенне забароны на наведванне лясоў - мера, скіраваная на забеспячэнне бяспекі грамадзян, захаванасці іх маёмасці, а таксама ляснога фонду.
Па стане на 17.00 24 чэрвеня забароны на наведванне лясоў працягваюць дзейнічаць у 46 рэгіёнах краіны. Разам з тым, назіраецца тэндэнцыя зняцця абмежаванняў: у пачатку мінулага тыдня забароны былі ўведзеныя ў 82 раёнах. Зняцце абмежаванняў будзе працягвацца па меры стабілізацыі пажаранебяспечнай сітуацыі ў лясным фондзе.
Сяргей Расолька
Звязда, 24 чэрвеня 2019
Звязда, 24 чэрвеня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/499/48614
Текущая дата: 25.12.2024