Гэты дзень з`яўляецца трыста трыццаць восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 28 дзён.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень інвалідаў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 3 снежня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 3 снежня
У 1966 годзе каля Крамлёўскай сцяны ў Маскве былі пахаваны парэшткі Невядомага салдата.
Хто нарадзіўся 3 снежня
1835 год: Сцяпан Бекарэвіч, беларускі этнограф і краязнавец.
1902 год: Аляксандр Воінаў, беларускі архітэктар.
1944 год: Міхаіл Раманюк, беларускі мастацтвазнавец, мастак, этнограф
Таксама сёння нарадзіліся дзіцячы псіхолаг Ганна Фрэйд і заснавальнік гурта Black Sabbath Озі Осбарн.
3 снежня ў народным календары
У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць архіепіскапа Канстанцінопальскага Прокла, які быў вучнем свяціцеля Іаана Златавуста.
У гэты дзень у народзе замаўлялі нячысцікаў, каб яны ўсю зіму хаваліся ў норах. Нечысць увогуле не любіць холад, таму лічылася, што калі ўжо яна з`яўлялася ўзімку, то была асабліва злая.
Калі птушкі хаваюцца пад страху, будзе завіруха. Уначы і рана раніцай ішоў снег – наступныя некалькі дзён будуць ясныя.
Sputnik, 3 снежня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/5/76080
Текущая дата: 22.12.2024