Белорусский портал в Казахстане

Наземнае метро можа звязаць Мінск з гарадамі-спадарожнікамі



Беларускія ўлады хочуць не толькі павялічыць тэмпы будаўніцтва метрапалітэна ў сталіцы, але і прадоўжыць яго лініі да найбліжэйшых гарадоў.

Неабходна ўдвая павялічыць хуткасць будаўніцтва метрапалітэна, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання новых станцый мінскага метро.

"Усё быццам добра, але павольна. Катастрафічна марудна. Трэба хутчэй – у два разы. Нікуды не дзенемся, у Мінску трэба рабіць метро сапраўднае, добрае метро", - цытуе Лукашэнку БелТА.

Паводле яго слоў, новыя станцыі сталічнай падземкі павінны быць простыя і функцыянальныя, гэта дасць магчымасць павялічыць колькасць аб’ектаў, якія ўзводзяцца.

Беларускі лідар агучыў план звязаць найбліжэйшыя да сталіцы гарады наземнымі лініямі метро.

"Будзем планаваць і прыглядацца да таго, каб пабудаваць метро наземнае", - сказаў ён.

Лукашэнка запэўніў, што забудоўвацца беларуская сталіца і пашырацца за кальцавую дарогу вакол горада не будзе.

"Таму прынята рашэнне, што мы будзем будаваць гарады-спадарожнікі. Вы іх ведаеце – Лагойск, Дзяржынск, Смалявічы... Але іх трэба злучыць хуткаснымі трасамі", - канстатаваў ён.

Мінск, 30 снежня 2024
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/5/76569
Текущая дата: 22.01.2025