Пра гэта паведаміла загадчыца аддзела культурна-адукацыйнай работы ўстановы Вольга Пархімовіч.
Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы - афіцыйны ўдзельнік культурнай праграмы ІІ Еўрапейскіх гульняў - правядзе "Купальскую ноч у Купалавым доме" 23 чэрвеня.
"Наша традыцыйнае свята "Купальская ноч у Купалавым доме", прымеркаванае да дня нараджэння Песняра (25 чэрвеня па старым стылі), пачнецца ў 16 гадзін на пляцоўцы каля музея выступленнем сталічнай тэатральнай майстэрні для дзяцей і падлеткаў Soffit, якая падрыхтавала мастацкую праграму з песнямі на словы Янкі Купалы, - расказала Вольга Пархімовіч. - У 17.00 пачнецца спартыўнае свята. Бо 23 чэрвеня адзначаецца Міжнародны алімпійскі дзень. Таму мы правядзём турнір па мёлькю - гэта фінская камандная гульня падобная да гарадкоў з простымі правіламі".
Святочную праграму прадоўжыць фальклорная група Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў "Этнасуполка" пад кіраўніцтвам Таццяны Пладуновай.
"Наведвальнікі мерапрыемства змогуць пачуць у выкананні калектыву традыцыйныя купальскія песні і паўдзельнічаць у народных танцах, - дадала загадчыца аддзела. - Таксама прадугледжаны майстар-клас па пляценні купальскіх вянкоў".
Акрамя таго, па экспазіцыі музея падрыхтаваны квэст "У пошуках папараць-кветкі". "Улічваючы, што ў горадзе будуць замежныя госці, і яны, магчыма, прыйдуць да нас на свята, мы падрыхтуем даведнік на беларускай і англійскай мовах, - растлумачыла Вольга Пархімовіч. - У нас Купалле атрымаецца ва ўрбаністычным стылі, але карагоды вакол сімвалічнага вогнішча мы ўсё ж такі паводзім. "Купальская ноч у Купалавым доме" - гэта добрая магчымасць акунуцца ў атмасферу дзіўнага свята не выязджаючы з горада".
Гэтым мерапрыемствам музей пачынае традыцыйную праграму Купалаўскіх дзён. "Звычайна ў дзень нараджэння Янкі Купалы 7 ліпеня (па новым стылі) у мемарыяльным запаведніку "Вязынка" мы праводзім Рэспубліканскае свята паэзіі, песні і народных рамёстваў "З адною думкаю аб шчасці Беларусі...".
У гэтым годзе на ім выступіць экс-саліст ансамбля "Песняры" Аляксандр Віслаўскі з праграмай "Тутэйшы" на словы Янкі Купалы. Акрамя таго, 30 чэрвеня мы адзначым дзень нараджэння нашага класіка на Аршанскай зямлі - там, дзе была яго дача. Гэта будзе свята аналагічнае таму, што пройдзе ў Вязынцы", - анансавала Вольга Пархімовіч.
20 чэрвеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/500/48478
Текущая дата: 26.12.2024