Гэты дзень з`яўляецца сто дваццаць шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 239 дзён.
Якія падзеі адбыліся 6 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 6 мая
У 1434 годзе ў Троках вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч выдаў вялікі земскі прывілей, які ўраўнаваў у правах каталікоў і праваслаўных.
У 1589 годзе кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Ваза надаў Пружанам Магдэбурскае права і герб.
У 1686 годзе адбылося падпісаньне Вечнага міру паміж Маскоўскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай.
Хто нарадзіўся 6 мая
1761: Станіслаў Юндзіл, адзін з першых даследчыкаў беларускай флоры і фаўны.
1904: Паўлюк Трус, беларускі паэт.
1905: Юрка Гаўрук, беларускі перакладчык і рэжысёр.
1933: Юрась Свірка, беларускі паэт.
Таксама сёння нарадзіліся адзін з лідараў Вялікай Французскай рэвалюцыі Максімільен Рабесп`ер і аўстрыйскі псіхіятр Зігмунд Фрэйд.
6 мая ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Георгія Пермоганосца. У народзе гэта свята атрымала назву Юр`еў дзень або Юры Вясновы.
Георгія Перамоганосца лічылі абаронцам палёў, зямных пладоў і хатняй жывёлы. Яму маліліся пра добры ўраджай, а таксама аб абароне жывёл ад хвароб, ведзьмаў і іншых пошасцяў.
Існавала шмат павер`яў і традыцый, звязаных з Юр`явым днём. Посля гэтага дня пастухі ўжо не бралі ў статак новых жывёл, таму што верылі: калі гэта зрабіць, на статак нападуць валкі.
Жанчыны плялі вянкі і збіраліся ў карагоды. У гэты дзень хадзілі на поле і закопвалі там лустачку хлеба. Лічылася, што так ураджай будзе лепей.
Таксама ў свята, звязанае з пладароддзем, спрабавалі пазбавіцца ад бясплоддзя. Для гэтага збіралі ранішнюю расу рушніком і выціраліся ім.
Sputnik, 6 траўня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/501/47931
Текущая дата: 16.11.2024