Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі запускаецца першае інстаграм-шоу па-беларуску “Мова чэлендж”



Калі нехта яшчэ не вырашыў перайсці на родную мову, то самы час гэта зрабіць!

У герояў будзе месяц, каб пачаць размаўляць па-беларуску. Два разы на тыдзень яны будуць атрымліваць заданні, звязаныя з беларускай мовай.

Па нарастальнай з кожным заданнем удзельнікі ўсё часцей стануць выкарыстоўваць у сваім жыцці беларускую мову. Шоу плануецца трансліраваць у фармаце “сторыз” у інстаграме @artsiadziba, а таксама ў інстаграме ўдзельнікаў.

Героі для праекта будуць абірацца з дапамогай анлайн-кастынгу. Заяўку на ўдзел можна будзе падаць да 1 ліпеня па спасылцы: https://forms.gle/W3KzPH8XJZwnLuo1A

Надзея Нікалаева
Звязда, 12 чэрвеня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/502/48359
Текущая дата: 25.12.2024