Сезон працы фантанаў урачыста адкрыецца ў Мінску ў пятніцу, 26 красавіка.
Фантаны Мінска зноў будуць уключаны ў пятніцу, 26 красавіка, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны".
Сталічныя фантаны традыцыйна адключаюць на асенне-зімовы перыяд. Пуск іх для сталіцы заўсёды знакавая падзея.
Урачыстая цырымонія адкрыцця сезону працы фантанаў - 2019 пройдзе каля Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
Арганізатары абяцаюць незабыўнае відовішча: у праграме класічны балет, сучасная харэаграфія і нават спартыўныя баталіі ў стылі "каратэ". Пачатак у 17:00.
Самы вялікі ў горадзе фантан з 1300 бруй знаходзіцца на Кастрычніцкай плошчы справа ад Палаца Рэспублікі. Самы высокі - на канале у раёне вуліцы Філімонава ля Нацыянальнай бібліятэкі. Вышыня бруі дасягае 20 метраў. А самы стары фантан "Хлопчык з лебедзем" у Купалаўскім скверы адрэстаўравалі ў 2016 годзе - фантан быў пабудаваны яшчэ ў 1874 годзе.
Мінск, 25 красавіка 2019
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/504/47760
Текущая дата: 15.11.2024