Каўчэг з правіцай нябеснай заступніцы ўрачоў і мецэнатаў ужо ў другі раз прывозяць для пакланення ў Беларусь.
Часціцу мошчаў вялебнай пакутніцы Вялікай княгіні Марыі Фёдараўны Раманавай даставяць у Беларусь для пакланення, паведамілі ў Свята-Елісавецінскім манастыры.
Каўчэг з правіцай святой, якая лічыцца нябеснай заступніцай урачоў і мецэнатаў, даставяць у Менск 29 мая. Святыня будзе знаходзіцца ў Беларусі да 6 чэрвеня. Гэта будзе другі раз, калі самалётам з ЗША ў беларускую сталіцу прывозяць каўчэг з правіцай Вялікай княгіні Марыі.
"Як і ў мінулым годзе, святыню ў Мінск даставіць дэлегацыя Моладзевай Асацыяцыі князя Уладзіміра (ЗША)", - паведамілі ў манастыры.
Па словах арганізатараў паломніцтва святыні, самалёт, якім прывязуць каўчэг у Мінск, прыляціць каля 14:00 29 мая. У нацыянальным аэрапорце будзе адслужаны малебен. У 17:00 каўчэг прывязуць у Свята-Духаў кафедральны сабор. Тут святыню будзе сустракаць мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы экзарх Беларусі Павел, у 18:00 пачнецца вячэрняе богаслужэнне, распавялі суразмоўцы.
30 мая ў другой палове дня каўчэг для пакланення даставяць у Свята-Елісавецінскі манастыр, 31 мая - у Полацкі Свята-Еўфрасіннеўскі манастыр, 3 чэрвеня - у Жыровічы, 6 чэрвеня яго павязуць у Нью-Ёрк.
Мінск, 26 мая 2019
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/504/48199
Текущая дата: 25.12.2024