Белорусский портал в Казахстане

Хараство беларускага фальклору ў творчасці Манюшкі



Выбітны кампазiтар i музычны дзеяч XIX стагоддзя, стваральнік нацыянальнай оперы, класік вакальнай лірыкі пайшоў з жыцця 4 чэрвеня 1872 года.

Станіслаў Манюшка нарадзiўся ў фальварку Убель (цяпер у Чэрвенскiм раёне) у шляхецкай сям`i. Першапачатковыя веды пра музыку атрымаў ад мацi, адоранай пiянiсткi. Кампазітар з ранняга дзяцiнства захапляўся народнай музыкай, якую чуў на Мiншчыне.

Музычную адукацыю атрымаў у Мiнску, дзе яго выкладчыкам быў Дамiнiк Стэфанавiч, у Варшаве пад кiраўнiцтвам арганiста Аўгуста Фрэера i Берлiне ў Карла Рунгенхагена.

Светапогляд Манюшкі сфармаваўся ў юнацкія гады, якія прайшлі на Беларусі. З малых гадоў будучы кампазытар адчуў хараство і прывабнасць беларускага фальклору, асабліва беларускай песні. Таму беларускі каларыт дамінуе амаль ва ўсіх яго творах, асабліва ранніх.

"Тое, што ёсць у ёй народнага, нацыянальнага, мясцовага, што з`яўляецца водгаласам нашых дзіцячых успамінаў, ніколі не перастае падабацца жыхаром той зямлі, на якой яны нарадзіліся і выраслі", — казаў Манюшка пра беларускую культуру.  

Sputnik, 4 чэрвеня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/504/48216
Текущая дата: 25.12.2024