Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Вялікдзень 21 красавіка.
"Гэтае вялікае таемства ўвасабляе ў сабе самыя запаветныя мары, азначае перамогу жыцця і дабра, служыць невычэрпнай крыніцай духоўнай стойкасці", — гаворыцца ў віншаванні.
"Сцвярджаючы стваральныя ідэі братэрства і чалавекалюбства, Светлы Вялікдзень абуджае ў людзях імкненне жыць па сумленні, быць міласэрнымі, дапамагаць тым, хто мае патрэбу ў клопаце і суцяшэнні. Велікодныя дні нагадваюць нам аб нязменных хрысціянскіх каштоўнасцях, раскрываюць лепшыя душэўныя якасці, умацоўваюць мір і згоду ў грамадстве", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
БелаПАН
Мінск, 20 красавіка 2019
Мінск, 20 красавіка 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/506/47655
Текущая дата: 15.11.2024