Белорусский портал в Казахстане

Рэальныя грашовыя даходы беларусаў у I квартале выраслі на 7,3 працэнта



Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў I квартале 2019 года склалі 107,3 працэнта да ўзроўню аналагічнага перыяду 2018 года, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У агульным аб`ёме грашовых даходаў аплата працы займае 63,5 працэнта, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, што прыносіць даход, - 7,6 працэнта, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя) - 24,5 працэнта, даходы ад уласнасці і іншыя даходы - 4,4 працэнта.

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва - грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэкціраваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі.

15 мая 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/507/48033
Текущая дата: 26.12.2024