Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 13 траўня 2019 года



Гэты дзень з`яўляецца сто трыццаць трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 232 дні.

Якія падзеі адбыліся 13 траўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 13 траўня

У 1986 годзе адкрыўся V з`езд Саюза кінематаграфістаў СССР, на якім першым сакратаром быў абраны рэжысёр Элем Клімаў. З "паліцы" былі знятыя раней забароненыя цэнзурай фільмы.

Хто нарадзіўся 13 траўня

1879 год: Іван Серада, беларускі палітык і навуковец, першы старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.
1905 год: Стэфанія Станюта, беларуская актрыса.
1933 год: Аляксандр Кішчанка, мастак, аўтар вядомага "Габелену стагоддзя".
1949 год: Сяргей Краўчанка, беларускі акцёр.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі пісьменнік-фантаст Роджэр Жалязны і французскі спявак Грэгары Лемаршаль.

13 траўня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апостала Іакава Завядзеева - аднаго з дванаццаці апосталаў, бліжэйшага вучня Ісуса Хрыста. У народзе яго называлі Якаў Цёплы, таму што да гэтага дня ўжо ўсталёўвалася добрае надвор`е. Жанчыны верылі, што дождж на Якава прадвяшчае шмат вяселляў увосень. 

13 траўня імкнуліся пазбягаць далёкіх вандровак. Лічылася, што ў гэты час вандруюць па свеце апошнія ліхаманкі, і каб зберагчы здароў`е, лепей было застацца дома.

Калі неба на захадзе яснае, лета будзе пагодлівае, калі ж сонейка сядае ў аблокі, будуць дажджы.

Sputnik, 13 траўня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/508/47999
Текущая дата: 27.12.2024