Гэты дзень з`яўляецца сотым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 265 дзён.
Якія падзеі адбыліся 10 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 10 красавіка
У 1660 годзе Дзісенскі замак быў заняты войскамі ВКЛ.
У 1762 годзе Шклоў атрымаў герб.
У 1998 годзе адбыўся ўстаноўчы з’езд рэспубліканскага таварыства "Ахова птушак Беларусі" (цяпер ГА Ахова птушак Бацькаўшчыны).
Хто нарадзіўся 10 красавіка
1931 год: Іван Чыгрын, беларускі літаратуразнаўца.
Таксама сёння нарадзіліся ірландскі паэт Джордж Вільям Расел і рускі і амерыканскі пісьменнік Уладзімір Набокаў.
10 красавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Іларыёна Новага.
Каля 10 красавіка пачынае квітнець падбел. Па народных вераваннях, яе жоўтыя кветкі саграваюць зямлю.
Дождж у гэты дзень прадвяшчае ўраджайны год. Калі сарокі сядзяць на верхавінах дрэў, хутка пацяплее.
Sputnik, 10 красавіка 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/509/47510
Текущая дата: 15.11.2024