Гэты дзень з`яўляецца сто дваццаць сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 238 дзён.
Сёння ў Беларусі, Расіі і Балгарыы адзначаецца Дзень супрацоўнікаў радыё, тэлебачання і сувязі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 7 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 7 мая
У 1583 годзе была завершана перабудова Нясвіжскага замка.
У 1794 годзе Тадэвуш Касцюшка выдаў Паланецкі універсал.
Хто нарадзіўся 7 мая
1911 год: Канстанцін Касмачоў, беларускі мастак.
Таксама сёння нарадзіліся індыйскі пісьменнік Рабіндранат Тагор і амерыканскі акцёр Гэры Купер.
7 мая ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі адзначаюць Радаўніцу - дзень успаміну памерлых, а таксама шануюць памяць пакутнікаў Савы Страцілата, Яўсевія, Неона, Ляонція і інш., а таксама вялебных Савы Пячэрскага, Фамы юродзівага і Лізаветы цудатворцы, якой маліліся пра пазбаўленне ад стомы.
Імя Яўсей асацыявалася ў нашых продкаў з пасяўной, Таму казалі: "Прыйшоў Яўсей – аўсы сей". Пра тое, што прыйшла пара сеяць авёс сведчылі "завушніцы", якімі прыбіраліся бярозы, а таксама з`яўленне мурашоў.
Калі над гарызонтам у гэты дзень нізкія аблокі, у якіх добра відаць край, будзе навальніца і моцны вецер.
Sputnik, 7 траўня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/509/47932
Текущая дата: 27.12.2024