Мінчане восенню змогуць убачыць найлепшыя навукова-папулярныя карціны пра космас і жыццё на Зямлі, створаныя ў поўнакупальным фармаце, паведамілі ў Мінскім планетарыі.
Пляцоўкай для конкурсных паказаў стане II Мінскі міжнародны фестываль поўнакупальных фільмаў, які пройдзе з 18 па 20 кастрычніка. Найлепшыя карціны ў кожнай намінацыі абярэ не толькі прафесійнае журы, але і гледачы. Адбудуцца сустрэчы з стваральнікамі фільмаў і майстар-класы экспертаў.
"Асаблівасцю другога фестывалю стане ўдзел у ім студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Запрашаем беларускіх аўтараў прадэманстраваць свае працы на свяце поўнакупальнага кіно", - адзначылі ў планетарыі.
У завяршэнні форуму плануецца зрабіць агульнае фота ўдзельнікаў, якое папоўніць галактычную бібліятэку некамерцыйнага фонду Arch Mission Foundation. Здымак з мінулага фэсту ўжо знаходзіцца на арбіце Месяца, ляціць на борце ізраільскага касмічнага апарата.
Поўнакупальнае кіно - адно з самых маладых і перспектыўных напрамкаў у кінаіндустрыі. Малюнак у такім фармаце выводзіцца на купал з аглядам 360 градусаў, глядач бачыць карцінку вакол сябе і атрымлівае адчуванне поўнага апускання ў візуальную прастору і атмасферу фільма.
Звязда, 6 красавіка 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/510/47470
Текущая дата: 15.11.2024