Белорусский портал в Казахстане

БЧ пашырыла спіс цягнікоў і станцый, дзе можна падлучыцца да Wi-Fi



Каб падлучыцца да Wi-Fi, пасажырам трэба прайсці рэгістрацыю і атрымаць код доступу з дапамогай SMS на нумар мабільнага тэлефона.

Зараз скарыстацца Wi-Fi можна на 33 чыгуначных станцыях і прыпыначных пунктах, а таксама ў 18 цягніках бізнес-класа, пра гэта паведамілі ў прэс-службе Беларускай чыгункі.

Каб падключыцца да сеткі Wi-Fi, пасажыры павінны будуць прайсці рэгістрацыю і атрымаць код доступу з дапамогай SMS на нумар мабільнага тэлефона. Гэта змогуць зрабіць абаненты ўсіх беларускіх мабільных аператараў.

У БЧ распавялі, што з красавіка бягучага года Wi-Fi можна скарыстацца на 33 чыгуначных станцыях і прыпыначных пунктах. Сярод іх - станцыі Гудагай, Беларусь, Жодзіна, Смалявічы, Смаргонь, Койданава, Пухавічы, Рудзенск, Стоўбцы, Горынь, Слонім, Гарадзея, Ганцавічы і Жабінка.

Доступ да сеткі інтэрнэт таксама працуе на станцыях Івацэвічы, Кобрын, Аранчыцы, Славечна, Церахоўка, Церуха, Жыткавічы, Рэчыца, Рагачоў, Светлагорск-на-Бярэзіне, Шклоў, Быхаў, Пагодзін, Клімавічы, Камунары, Слуцк, Салігорск, прыпыначным пункце Ваўкавыск-горад і Бяроза-горад.

Акрамя таго, Wi-Fi для пасажыраў з`явіўся ў 18 цягніках рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній бізнес-класа, якія курсіруюць паміж Мінскам і Бабруйскам, Мінскам і Брэстам, Мінскам і Баранавічамі, Мінскам і Оршай.

Вядома, што ўжо больш за 650 тысяч чалавек скарысталіся магчымасцю падлучэння да Wi-Fi на 19 вакзалах, пры гэтым толькі ў красавіку - больш за 70 тысяч пасажыраў.

"Больш актыўна за ўсё да Інтэрнэту па тэхналогіі Wi-Fi падключаюцца ў Мінску, Брэсце і Гомелі", - адзначылі ў БЧ.

Sputnik
Мінск, 3 мая 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/510/47896
Текущая дата: 27.12.2024