Гэты дзень з`яўляецца сто дваццаць другим па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 243 дні.
Якія падзеі адбыліся 2 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 2 мая
У 1447 годзе вялікі князь Казімір Ягелончык выдаў Прывілей, які пашыраў правы баяраў і даў пачатак запрыгоньванню сялян у ВКЛ.
Хто нарадзіўся 2 мая
1888 год: Іван Віткоўскі, беларускі гісторык.
1935 год: Мікалай Аляхновіч, беларускі фізік.
Таксама сёння нарадзіліся італьянскі мадэльер Данатэла Версачэ і брытанскі акцёр Дэвід Сушэ.
2 мая ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Іаана Ветхапячорніка і святапакутніка Іаана Воіна.
Па народных уяўленнях, у гэты час прырода "апраналася" ў веснавы "ўбор", таму варта было апранаць новае прыгожае адзенне. Жанчыны маліліся ў гэты дзень пра добры ўраджай ільну і каноплі – раслін, з каторых рабілі тканіну.
Калі 2 мая ідзе дождж, лета будзе цёплым і сонечным. Калі бярозы заквітнелі раней за клёны, лета будзе сухое.
Sputnik, 2 траўня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/511/47867
Текущая дата: 27.12.2024