Гэты дзень з`яўляецца дзевяностым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 274 дні.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень птушак і Дзень жартаў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 1 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 1 красавіка
У 1557 годзе Жыгімонт Аўгуст падпісаў "Уставу на валокі", пачатак правядзення зямельнай рэформы ў ВКЛ.
У 2002 годзе Беларуская дзяржаўная політэхнічная акадэмія ператворана ў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт.
Хто нарадзіўся 1 красавіка
1901 год: Сяргей Пясецкі, беларускі пісьменнік.
1940 год: Уладзімір Басалыга, беларускі савецкі графік, ілюстратар, калекцыянер.
1941 год: Леанід Марчанка, беларускі мастак-графік.
1947 год: Алесь Жук, беларускі пісьменнік, перакладчык
Таксама сёння нарадзіліся расійскі пісьменнік Мікалай Гогаль і рускі кампазітар Сяргей Рахманінаў.
1 красавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Хрысанфа і Дарыі.
Калі да 1 красавіка пачынала квітнець вярба, пчаляры выносілі вуллі, якія "зімавалі" ў цяпле – лічылася, моцных замаразкаў больш не будзе.
У гэты дзень можна было наведацца пра надвор`е на весень: якое 1 красавіка, такім будзе і 1 кастрычніка. Калі рака шуміць у паводку, значыць, вырасце добрая трава.
Sputnik, 1 красавіка 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/512/47376
Текущая дата: 15.11.2024