Белорусский портал в Казахстане

У сувязі з пераходам краін ЕС і Украіны на летні час Беларуская чыгунка змяніла расклад руху міжнародных цягнікоў



Пра гэта паведамляе прэс-цэнтр БЧ.

У сувязі з пераходам на летні час краін Еўрапейскага саюза і Украіны ў ноч з 30 на 31 сакавіка Беларускай чыгункай сумесна з чыгуначнымі адміністрацыямі Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны праведзена карэкціроўка раскладу руху міжнародных цягнікоў.

Так, паводле інфармацыі прэс-цэнтра чыгункі, цягнік № 805 Мінск — Вільнюс, які адпраўляецца з Мінска ў 7.35 і прыбывае на канцавы пункт у 9.05, будзе прыбываць у Вільнюс у 10.05 (час адпраўлення з Мінска застанецца без змен). Цягнік № 806 Вільнюс — Мінск, які адпраўляецца з Вільнюса ў 18.30 і прыбывае ў сталіцу Беларусі ў 22.00, будзе адпраўляцца з Вільнюса ў 19.30. Час прыбыцця ў Мінск застанецца ранейшым.

Цягнік № 85/86 Кіеў — Мінск, які адпраўляецца з Кіева ў 21.09 і прыбывае ў Мінск у 8.38, пасля пераходу на летні час будзе адпраўляцца з Кіева ў 22.12. Час прыбыцця цягніка ў Мінск (8.38) і адпраўлення яго са сталіцы Беларусі (22.40) застанецца без змен. У Кіеў цягнік будзе прыбываць у 8.59.

У сувязі са зменамі ў графіку руху міжнародных цягнікоў скарэктаваны і расклад асобных цягнікоў, якія курсуюць па тэрыторыі Беларусі.

Так, у штодзённых перасадачных зносінах Мінск — Брэст — Варшава цягнік № 727 Мінск — Брэст, які адпраўляецца са сталіцы Беларусі ў 10.57 і прыбывае ў Брэст у 14.31, будзе адпраўляцца з Мінска ў 9.50 і прыбываць у Брэст у 13.38. Адпаведна, цягнік № 127 Брэст — Варшава, які адпраўляецца з Брэста ў 15.23 і прыбывае ў Варшаву ў 17.25, пасля пераходу на летні час будзе адпраўляцца ў 14.23. Час прыбыцця ў Варшаву застанецца ранейшым. Час адпраўлення цягніка № 128 Варшава — Брэст таксама застанецца без змен (8.35), у Брэст цягнік прыбудзе ў 13.49 (раней у 14.49). Цягнік № 728 Брэст — Мінск будзе адпраўляцца з Брэста ў 14.23 (раней у 15.15) і прыбываць у сталіцу Беларусі ў 18.05.

Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефоне кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 30 сакавіка 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/512/47394
Текущая дата: 15.11.2024