Гэты дзень з`яўляецца сто шаснаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 249 дзён.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень памяці пра Чарнобыльскую катастрофу. Якія яшчэ падзеі адбыліся 26 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 26 красавіка
У 1986 годзе адбылася катастрофа на Чарнобыльскай АЭС.
У 1989 годзе щ Мінску ўпершыню прайшоў "Чарнобыльскі шлях".
Хто нарадзіўся 26 красавіка
1863 год: Яўстафій Арлоўскі, беларускі краязнавец, гісторык, педагог.
1929 год: Юрый Туронак, беларускі дзеяч і гісторык.
1933 год: Георгій Паўлавіч Гурыновіч, беларускі фізік.
Таксама сёння нарадзіліся французскі мастак Эжэн Дэлакруа і амерыканскі фізік і сейсмолаг Чарльз Рыхтэр.
26 красавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніцы Фамаіды. Ёй маліліся аб паўбаўленні ад блуду і распусты.
У гэты час пачынаюць лятаць чмялі і іншыя казуркі. Расквітае шмат вясенніх раслін. Калі квітнее вярба, халадоў больш не будзе. Дуб – лета будзе цёплым.
Зорная ноч прадвяшчае добры ўраджай збожжа. Калі зязюля гучна куе, цёплыя дзянькі ўжо блізка.
Sputnik, 26 красавіка 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/512/47775
Текущая дата: 27.12.2024