У выніку пераразліку з 1 мая сярэдні памер працоўных пенсій складзе Br411,5, сярэдні памер пенсіі па ўзросце - Br418,4, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
У адпаведнасці з указам Прэзідэнта ад 23 красавіка 2019 года нумар 156 "Аб павышэнні пенсій" з 1 мая ў Беларусі будуць пераразлічаны працоўныя пенсіі.
У Мінпрацы падкрэслілі, што памер (працэнт) павелічэння пенсіі ў выніку пераразліку ў кожнага пенсіянера будзе залежаць ад індывідуальных параметраў стажу работы і велічыні заработку да звароту за пенсіяй, а таксама ўстаноўленых да пенсіі надбавак, павышэнняў і даплат.
Пры гэтым надбаўкі, павышэнні і даплаты па названай падставе не пераразлічваюцца. Гэтыя выплаты павялічваюцца пры росце бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва.
БЕЛТА, 24 красавіка 2019
БЕЛТА, 24 красавіка 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/513/47722
Текущая дата: 27.12.2024