Такое меркаванне 21 сакавіка выказаў міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч на сустрэчы ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф.Карскага.
Рэкамендацыя добрых кніг для чытання справа не толькі бібліятэк, але і грамадскасці, у тым ліку публіцыстаў і пісьменнікаў
Удзельнікамі мерапрыемства сталі пісьменнікі, паэты, публіцысты, выдаўцы з Гродзенскага рэгіёна, калектыў бібліятэкі. У час дыялогу закраналася тэма папулярнасці кніг, іх рэкламавання.
"Лічу, што прапаганда той ці іншай кнігі, рэкамендацыя твора, напрыклад, як добрага інструменту для выхавання, справа не толькі і не столькі бібліятэкараў, колькі грамадскасці: ад педагогаў да пісьменнікаў і публіцыстаў. Чым больш будзе абмеркаванняў таго, што чытаюць, што варта прачытаць, чым больш будзе аўтарытэтных меркаванняў на гэту тэму, тым больш будуць да іх прыслухоўвацца", - адзначыў Аляксандр Карлюкевіч і дадаў, што таксама развіваецца кнігавыдавецкая сфера: у Беларусі ў мінулым годзе ўбачылі свет звыш 9,6 тыс. назваў кніг і брашур.
На сустрэчы былі разгледжаны і пытанні, звязаныя з дзейнасцю інфармацыйнай сферы. Увага таксама была ўдзелена Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі.
БЕЛТА, 21 сакавіка 2019
БЕЛТА, 21 сакавіка 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/514/47352
Текущая дата: 15.11.2024