Белорусский портал в Казахстане

Музейны квартал у Мінску плануюць адкрыць у маі 2020 года



Аб гэтым расказаў генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў.

Музейны квартал у Мінску плануюць адкрыць у пачатку мая 2020 года. 

На бягучы год для будаўніцтва комплексу выдзелена Br1,5 млн, адзначыў гендырэктар. Усе работы ідуць згодна з планам.

"У наступным годзе ў пачатку мая, да свята Перамогі, адкрыем новы будынак музейнага комплексу на вуліцы Карла Маркса. Потым будаўніцтва перамесціцца на вуліцу Кірава, а затым будзе рэканструяваны будынак па вуліцы Леніна", - расказаў Уладзімір Пракапцоў.

Мінскі музейны квартал - комплекс Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, у які ўваходзяць чатыры будынкі: на вуліцы Кірава, 25; вуліцы Леніна, 20; вуліцы Леніна, 22; вуліцы К.Маркса, 24.

Работы па стварэнні музейнага квартала вядуцца з 2010 года.

18 сакавіка 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/515/47233
Текущая дата: 15.11.2024