Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 17 сакавіка 2019 года



Гэты дзень з`яўляецца семдзясят сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 288 дзён.

Якія падзеі адбыліся 17 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 17 сакавіка

У 1597 годзе Віцебск атрымаў магдэбургскае права.
У 1937 годзе ў СССР прыняты закон, які пазбавіў сялян свабоды перамяшчэння.
У 1991 годзе Адбыўся рэферэндум па пытанні аб захаванні СССР.

Хто нарадзіўся 17 сакавіка

1925 год: Валянцін Ермаловіч, беларускі акцёр.
1964 год: Аляксандр Гурко, беларускі гісторык, рэлігіязнавец, этнолаг.

Таксама сёння нарадзіліся французскі скульптар Франсуа Жырардон і амерыканскі акцёр Курт Расел.

17 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебных Герасіма Валагодскага і Герасіма іарданскага. У народзе гэты дзень атрымаў назву Герасім-гракоўнік.

Звычайна царкоўнае свята супадае з прылётам гракоў. Іх з`яўленне лічаць адной з першых прыкмет сапраўднай вясны.

Калі гракі вярнуліся ў старыя гнёзды, вясна будзе добрая, а калі лётаюць над імі і не садзяцца – надвор`е будзе пераменчывае.

Sputnik, 17 сакавіка 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/515/47244
Текущая дата: 15.11.2024