Белорусский портал в Казахстане

Якім быў Мінск у 1954 годзе: кадры кінахронікі



Настальгічны кінанарыс паказвае беларускую сталіцу і распавядае гісторыю яе пасляваеннага аднаўлення.

Дакументальны фільм пра жыццё беларускай сталіцы ў сярэдзіне 50-ых гадоў XX стагоддзя напярэдадні апублікаваны на афіцыйным Youtube-канале Беларусьфільма.

Настальгічны кінанарыс "Новы Мінск" зняў рэжысёр Іосіф Шульман па сцэнары Мікалая Садковіча. Стужка паказвае беларускую сталіцу ў 1954 годзе.



Гледачы знаёмяцца з Мінскам праз чыгуначны вакзал і знакамітыя заводы. Трапляюць у аб’ектыў камеры і звычайныя жыхары – хатнія гаспадыні, паштальёны, тэлефаністкі, слесары, токары і многія іншыя.

Sputnik, 13 сакавіка 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/516/47192
Текущая дата: 15.11.2024