Белорусский портал в Казахстане

У Печах афіцэр закрыў салдата ад гранаты



Надзвычайнае здарэнне адбылося 14 сакавіка.

Падчас планавых заняткаў па агнявой падрыхтоўцы адпрацоўвалася кіданне ручной наступальнай гранаты РГД-5. Так здарылася, што салдат тэрміновай службы ўпусціў баявую гранату ў акоп.

- Кіраўнік заняткаў, старшы лейтэнант Дзмітрый Філіповіч, праявіў найвялікшую мужнасць і вытрымку, - паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны. - Ён літаральна выкінуў салдата за межы акопа і закрыў яго ад асколкаў сваім целам.

Абодва вайскоўцы атрымалі нязначныя траўмы мяккіх тканак ног. Іх жыццям нішто не пагражае.

Валяр`ян Шкленнік
Звязда, 14 сакавіка 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/516/47203
Текущая дата: 15.11.2024