Тэхнічныя спецыялісты інфраструктурнага аператара beCloud паведамляюць аб павелічэнні сярэдніх хуткасцяў 4G у нашай краіне.
Па дадзеных аналітычнай справаздачы OpenSignal, які апублікаваў сусветны рэйтынг развіцця тэхналогіі LTE ў свеце, узрослы паказчык сярэдняй хуткасці 4G (39,1 мбіт/с) вывеў Беларусь на 19-ю пазіцыю. Наша краіна дзеліць гэты радок рэйтынга з Ірландыяй і апярэджвае Аб`яднаныя Арабскія Эміраты, Японію, Ганконг, Катар, Расію, ЗША, Германію, Ізраіль, Польшчу, Украіну і іншыя. Больш хуткасны інтэрнэт 4G у Паўднёвай Карэі, Сінгапуры, Нарвегіі, Канадзе, Францыі і Швецыі. Напрыклад, японскія абаненты карыстаюцца 4G на хуткасці 38 мбіт/с, нямецкія — 31,9 мбіт / с, амерыканскія — 28,8 мбіт/с.
“У гадзіны найбольшай актыўнасці абанентаў сярэднія хуткасці падаюць, што натуральна для высоконагружанай сеткі. Калі тэхналогія толькі з`явілася ў 2015 годзе, карыстальнікаў у сеткі было каля 50 тысяч, а сёння — 2 мільёны, гэта значыць, што за чатыры гады попыт вырас у 40 разоў. Вырас і аб`ём трафіку, які спажываецца. Штомесяц мы фіксуем новыя рэкорды”, — падкрэслівае генеральны дырэктар beCloud Алег Сядзельнік.
Нават у гадзіны найменшай нагрузкі адна базавая станцыя beCloud абслугоўвае 120 тысяч абанентаў і прапускае да 3 ГБ трафіку ў гадзіну.А ў гадзіны найбольшай нагрузкі (з 20.00 да 22.00) колькасць актыўных абанентаў павялічваецца больш чым утрая і дасягае 420 тысяч карыстальнікаў , а трафік на адну базавую вырастае ў шэсць разоў (да 18-20 ГБ у гадзіну).
_____________________________________________
Даведка:
OpenSignal аналізуе працу сотавых сетак па ўсім свеце і наглядна дэманструе развіццё LTE-інфраструктуры як у глабальным маштабе, так і для кожнай краіны асобна. Згодна з апублікаванай статыстыкай, стандарт 4G па-ранейшаму характарызуецца шырокай варыятыўнасцю хуткасных паказчыкаў нават у межах некалькіх тэрытарыяльных адзінак.
Надзея Нікалаева
Звязда, 2 сакавіка 2019
Звязда, 2 сакавіка 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/519/46977
Текущая дата: 15.11.2024