Белорусский портал в Казахстане

Мінінфарм выдаў дазволы на распаўсюджванне чатырох замежных тэлеканалаў



Дазволы на распаўсюджванне выдадзены на тры гады.

Міністэрства інфармацыі выдала дазволы на распаўсюджванне чатырох замежных тэлеканалаў.

Як паведаміла прэс-служба ведамства, падпісаны загад аб выдачы дазволу на распаўсюджванне на тэрыторыі Беларусі прадукцыі замежных сродкаў масавай інфармацыі — тэлепраграм Fashion4K, Food Network, "Праваслаўны тэлеканал "МузСаюз" і "Наша тэма". 

Як адзначыла прэс-служба, гэтыя замежныя тэлепраграмы маюць забаўляльную, культурна-асветную, музычную, дзіцячую і спартыўную скіраванасць.

У міністэрстве нагадалі, што наяўнасць замежнага сродку масавай інфармацыі ў спісе замежных СМІ, якія атрымалі дазвол, вызваляе іншых асоб, упаўнаважаных на распаўсюджванне гэтага замежнага СМІ, ад атрымання адпаведнага дазволу.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 8 красавіка 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/519/47490
Текущая дата: 28.12.2024