Гэты дзень з`яўляецца шэсцьдзесят першым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 305 дзён.
Якія падзеі адбыліся 1 сакавіка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 1 сакавіка
У 1581 годзе быў створаны Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага.
У 1919 годзе ў Гродне створана беларускае культурна-асветніцкае таварыства "Бацькаўшчына".
Хто нарадзіўся 1 сакавіка
1917 год: Фёдар Шмакаў, беларускі акцёр, рэжысёр.
1936 год: Лідзія Савік, беларускі літаратуразнавец, крытык.
Таксама сёння нарадзіліся італьянскі мастак Сандра Бацічэлі і нямецкi музыкант, удзельнiк дуэта Modern Talking Томас Андэрс.
1 сакавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святых 12 пакутнікаў, якія пацярпелі за хрысціянскую веру ў Кесарыі Палесцінскай у 308-309 гадах. Таксама ў гэты дзень Іуда скончыў жыццё самагубствам, таму дзень лічыцца не вельмі шчаслівым.
У даўніну 1 сакавіка нашы продкі святкавалі Ярылін дзень. Ярыла – бог сонца і ўрадлівасці. Па павер`і, з гэтага дня Ярыла адчыняе зямлю і ўсё пачынае расці. 1 сакавіка людзі сустракалі світанак на ўзвышшы і днём абавязкова выходзілі пагрэцца пад промнямі сонейка.
Калі ў гэты дзень цёпла і сонечна, маразы яшчэ вернуцца. Аблокі, якія ляцяць высока, абяцаюць добрае надвор`е.
Sputnik, 1 сакавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/52/72877
Текущая дата: 16.11.2024