Белорусский портал в Казахстане

Партызанскі летапіс: Клічаўская партызанская зона, або Малая Савецкая зямля



Яе называлі Малой Савецкай зямлёй - Клічаўская партызанская зона была адной з самых вялікіх у Беларусі.

У пачатку 1944 года яе тэрыторыя перасягала 3 тыс. квадратных кіламетраў. Тут знаходзілася больш за 70 тыс. мірных жыхароў і 18 тыс. партызан. З Усакінскіх лясоў - цэнтра партызанскай базы - байцы кожны дзень адпраўляліся на заданні...

"Клічаўская партызанская зона" - новая старонка сумеснага праекта БЕЛТА і Беларускага дзяржаўнага музея ВАВ "Партызанскі летапіс".

Яго асновай стала ўнікальная калекцыя рукапісных часопісаў, якая захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі "1" міжнароднага значэння.

Штотыднёва мы расказваем аб гэтых хроніках і публікуем іх алічбаваныя версіі. Кожная з іх паказвае розныя бакі жыцця партызанскіх фарміраванняў, раскрывае думкі і пачуцці людзей, якія рызыкнулі весці бой у тыле ворага.

Да 3 ліпеня 2019 года БЕЛТА будзе публікаваць партызанскія часопісы, дапаўняючы ўнікальны кантэнт архіўнымі фатаграфіямі агенцтва.

26 верасня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/520/45084
Текущая дата: 01.06.2024