Белорусский портал в Казахстане

Конкурс на найлепшыя тавары 2019 года абвешчаны ў Беларусі



Дзяржстандарт аб`явіў пра старт конкурсу "Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь". У 2019 годзе ён пройдзе ўжо ў 18-ы раз.

Удзельнічаць у ім могуць юрыдычныя і фізічныя асобы, якія вырабляюць прадукцыю і аказваюць паслугі на тэрыторыі нашай краіны.

Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

* харчовыя тавары;
* прамысловыя тавары для насельніцтва і вырабы народных промыслаў;
* прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння;
паслугі насельніцтву.

Згодна з рэгламентам конкурс павінен прайсці ў два этапы. На першым этапе ў кожнай з намінацый абласныя камісіі выберуць "Навінку года", уручаць дыплом "Стабільная якасць" і ўзнагародзяць "Найлепшага ў галіне", "Найлепшага ў рэгіёне". На другім этапе канчатковых пераможцаў па тых жа параметрах назаве рэспубліканская камісія.

Звесткі аб таварах-лаўрэатах размесцяць на сайце Дзяржстандарта і ў штогадовым ілюстраваным каталогу "Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь", які рассылаецца ў прадстаўніцтвы нашай краіны за мяжой.

Арганізацыі, тавары якіх будуць ўдастоены звання лаўрэата конкурсу, будуць узнагароджаны дыпломам і атрымаюць права размяшчаць лагатып конкурсу на таварах і іх упакоўцы, у дакументацыі і рэкламе на працягу двух гадоў.

Заяўкі на ўдзел Беларускі дзяржаўны інстытут метралогіі і сакратарыяты абласных камісій, сфарміраваныя ў абласных цэнтрах стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі, прымаюць да 1 верасня 2019 года. Падрабязная інфармацыя аб конкурсе размешчана на сайце Дзяржстандарта.

Дзмітрый Суганяеў
Звязда, 3 красавіка 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/521/47380
Текущая дата: 29.12.2024