Гэты дзень з`яўляецца восемдзесят пятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 280 дзён.
Якія падзеі адбыліся 26 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 26 сакавіка
У 1944 годзе ў Мінску ў гарадскім тэатры адбылася прэм’ера оперы "Усяслаў Чарадзей" М. Шчаглова-Куліковіча на вершы Н. Арсенневай.
У 1988 годзе адбылося ўтварэнне заснавальніцкага камітэту Беларускага Аб`яднання Студэнтаў (БАС) у Польшчы.
Хто нарадзіўся 26 сакавіка
1940 год: Міхаіл Касцюк, беларускі гісторык, акадэмік НАНБ.
1942 год: Іван Арабейка, беларускі паэт.
1960 год: Віктар Шніп, беларускі паэт.
Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі літаратар Тэнесі Уільямс, нямецкі пісьменнік і кінасцэнарыст Патрык Зюскінд і актрыса Кіра Найтлі.
26 сакавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля Нікіфара, патрыярха Канстанцінопальскага.
У гэтыя дні рыбакі адпраўляюцца на раку, дзе пад апошнім ільдом добра клююць акунь і плотка. У лесе сцерагуцца: надыйшоў час прачынацца мядзведзям.
Калі гусі прыляцелі да 26 сакавіка, год будзе ўраджайны. Вецер з поўначы прадвяшчае халодную вясну.
Sputnik, 26 сакавіка 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/522/47401
Текущая дата: 29.12.2024