Гэты дзень з`яўляецца пяцьдзесят восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 307 дзён.
Якія падзеі адбыліся 27 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 27 лютага
У 1612 годзе пачалася дзейнасць друкарні ў Любчы.
У 1919 годзе адбылося стварэнне Літоўска-Беларускай ССР.
Хто нарадзіўся 27 лютага
1667 год: Людвіка Караліна Радзівіл, рэлігійная дзеячка, мецэнатка.
1734 год: Караль Станіслаў Радзівіл "Пане Каханку".
1903 год: Міхась Явар, беларускі паэт.
1906 год: Рыта Млодак, беларуская оперная спявачка, народная артыстка Беларусі.
Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі пісьменнік Джон Стэйнбек, амерыканскі пісьменнік і драматург Ірвін Шоу і амерыканская актрыса Элізабет Тэйлар.
27 лютага ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Кірыла, які разам з братам Міфодыям пераклаў Евангелле с грэчаскай мовы на старажытнаславянскую.
Лічылася, што калі ў гэты дзень яшчэ трымаецца снег, гэта добра для глебы і робіць яе больш урадлівай. Добрае надвор`е прадвяшчала невялікае пахаладанне. Калі дзень сонечны, зіма яшчэ затрымаецца, але лета затое будзе цёплым. У прыватнасці, якое надвор`е на Кірыла, такі будзе і жнівень.
Sputnik, 27 лютага 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/530/46921
Текущая дата: 29.12.2024